Group exhibition:
ID: E16.8


Title:

Non-Fashion




Date:
September 10 — October 10, 2016

Place:
NCA, Minsk, Belarus

Curator:
Dzina Danilovich

Artists:
Az Dmitry, Aija Bley, Zhanna Gladko, Mikhail Gulin, Dina Danilovich, LSD by Daria Luchenkova, MAREUNROL’S, Mary Frost, Laboratory figures Oskar Schlemmer, Eugene Liras, Sergey Pojarkov, Szepan Ruzhicka, Anna Sokolova, Igor Savchenko, Masha Svyatogor, Antonina Slobodchikova, Sergey Shabohin, Tarakanova
Work:
Installation Dushamp Butique



Sergey Shabohin:
installation Dushamp Butique,
2010




Explication
«Мода (ад лат. modus — мера, выява, спосаб, правіла, наказ) — часовае панаванне вызначанага стылю ў якой-небудзь сферы жыцця ці культуры. Вызначае стыль ці тып адзення, ідэй, паводзін, этыкету, ладу жыцця, мастацтваў, літаратуры, кухні, архітэктуры, забавак і г.д., які з’яўляецца папулярным у грамадстве ў вызначаны перыяд часу.»

Вікіпедыя, вольная энцыклапедыя.

Мода як катэгорыя дыскурсу з’яўляецца аб’ектам вывучэння ўжо некалькі стагоддзяў запар. Цікавасць чалавека да моды галоўным чынам складаецца ў яе супярэчлівай прыродзе. Што гэта — спосаб праявіць сваю індывідуальнасць ці прытрымліванне агульнай ідэі новага? І тое і іншае адначасова. Мода – гэта асабістае і грамадскае, творчае і звязанае з перайманнем. Падтрымка разнастайнасці і панаванне аднастайнасці ў адным часовым прамежку. Дыктат эліты і натуральная змена культурных парадыгмаў. Утылітарная індустрыя і мастацтва.

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з’яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць (знаходзяцца ў апазіцыі да…) абывацельскаму пагляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага пагляду на яе.

Мода больш чым вопратка. Цела таксама гістарычна з’яўляецца аб’ектам моды. У розныя часы, ад Рубенса да нашых дзён, мода змянялася не толькі на формы цела, але і на дэманстрацыю сэксоўнасці ў адзенні, падкрэсленне або ўтойванне розных частак цела, спосабы праявы жаноцкасці і мужнасці, і нават мадыфікацыі самога цела.

Мода больш чым вопратка. Гэта задавальненне базавай эстэтычнай патрэбы чалавека. Такі погляд прапануе разглядаць моду як канцэптуальнае мастацтва, як пошук гармоніі не толькі ў складанні касцюма, але і яго выяве – ад глянцавых часопісаў да сучаснай фатаграфіі і артбукаў.

Мода больш чым вопратка, а вопратка больш чым аб’ект побыту. вопратка – гэта гістарычны запіс, гэта спосаб камунікацыі са светам, гэта архітэктура асабістай прасторы, нарэшце, гэта спосаб выразу сваіх рэлігійных, палітычных і культурных усталёвак. Гэта форма масавай камунікацыі і кантэкст жыццядзейнасці.

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, патрэбай належыць і падтрымліваць традыцыі, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае — натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды.